Цэ́рэус (Cereus) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовыя дрэвападобныя або кустападобныя расліны, часам сцелюцца. Дасягаюць 20 метраў у вышыню і да 40 см у дыяметры. Сцябло рабрыстае, галінастае каля асновы, з калючкамі. Кветкі часцей за ўсё маюць белы колер, адзіночныя, раскрываюцца ноччу. Плод падобны на ягаду.

Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду паходзяць з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Пашыраны ў саваннах, камяністых пустынях, на марскіх узбярэжжах.

Выкарыстанне Сцябло раслін выкарыстоўваюць у якасці паліва. Плады некаторых відаў ядомыя. Дэкаратыўныя расліны, вырошчваюцца ў пакоях і аранжарэях.

Віды Род налічвае больш за 40 відаў (48 відаўCereus // The Plant List). Некаторыя з іх:

(цэрэус перуанскі)

Літаратура

Спасылкі

Cereus // The Plant List Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Катэгорыя:Кактусавыя Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі