Азарыцкі бой — бой, які адбыўся 17 лютага 1942 года ля в. Азарычы Даманавіцкага раёна.

У вёсцы размяшчаўся варожы гарнізон з 70 чалавек, знаходзіліся склады з хлебам, прызначаным для адпраўкі ў Германію.

Аперацыяй кіраваў Ф. І. Паўлоўскі. Атрад Каваленкі прыкрываў дарогу Кабыльшчына — Азарычы, узвод атрада «Чырвоны Кастрычнік» — дарогу Азарычы — Валасовічы.

У 7 гадзін раніцы партызаны скрытна занялі заходнюю частку Азарычаў, ударная група атакавала каравульнае памяшканне прціўніка. У вынніку 3-гадзіннага бою партызаны разграмілі гарнізон, знішчылі каля 40 салдат і афіцэраў, захапілі 2 станковыя і 1 ручны кулямёты, 35 вінтовак, каля 50 тыс. патронаў, раздалі насельніцтву каля 850 т. збожжа.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Азарычы Катэгорыя:Гісторыя Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Падзеі 17 верасня Катэгорыя:Канфлікты 1942 года Катэгорыя:Люты 1942 года