Ку-клукс-клан, ККК () — назва некалькіх былых і існых расісцкіх і тэрарыстычных арганізацый у ЗША, пераважна ў паўднёвых штатах.

Ку-клукс-клан быў створаны ў 1864 пасля Грамадзянскае Вайны; афіцыйна добраахвотна расфармаваны ў 1869 (гвалт нефармальных груп пад імем ККК працягваўся да 1872 года).

Узноўлены ў пачатку 1920-х. Першапачаткова ККК узнікае ў паўднёвых штатах у якасці таемнай арганізацыі, закліканай у нестабільных умовах грамадзянскай вайны абараніць уласнасць і інтарэсы белых грамадзян. Члены ККК прытрымліваюцца пратэстантызму ў фундаменталісцкай форме. У наступным ККК эвалюцыянуе ў праварадыкальную расісцкую арганізацыю, ідэалогія і палітычная дзейнасць якой характарызуюцца як антысеміцкая, антыкамуністычная, антыкаталіцкая, ККК прадпрымае напады на чорнаскурых і рэспубліканцаў, у апошні час салідарызуецца з рухам супраць абортаў, асабліва негатыўна ўспрымае дзейнасць федэральнага ўрада.

Складаецца з мноства нешматлікіх незалежных групаў, некаторыя з якіх выяўляюць высокую ступень схільнасці да гвалту.

Актывістаў налічваецца ад 4000 да 6500 (у ЗША, дзе з 1981 года колькасць ККК упала з 10000; 400 чалавек знаходзіцца ў KKK Англіі). У руху знаходзяцца пераважна працоўныя сярэдніх гадоў.

ККК распаўсюдзіла вобласць аперацый на ЗША, Канаду, Англію. Фінансаванне ажыццяўляецца ў асноўным за лік уласных сродкаў.

Тыпы дзеянняў: начныя напады на меншасці (перш за ўсё чарнаскурых), падпалы, выбухі, збіранне зброі і ваеннае навучанне.

Літаратура

Chalmers, David M. (2003) Backfire: How the Ku Klux Klan Helped the Civil Rights Movement. ISBN 0-7425-2310-1

McVeigh, Rory. The Rise of the Ku Klux Klan: Right-Wing Movements and National Politics, (2009), on 1920s

Winner of the 1918 Pulitzer Prize for history .

Дадатковая літаратура

Спасылкі

The Southern Poverty Law Center пра ККК The ADL пра KKK Inside Today’s KKK  — слайдшоў часопіса Life. Доўгае інтэрв’ю са Станли Хорном, аўтарам кнігі «Нябачная імперыя: Гісторыя ККК, 1866—1871» Рыцары Белай Камеліі Ку-Клукс-Клана

Катэгорыя:З’явіліся ў 1865 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1915 годзе Катэгорыя:Расізм Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі ЗША Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША Катэгорыя:Белы нацыяналізм Катэгорыя:Хрысціянскі тэрарызм