Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у Беларусі, у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Чапаева, 77-1. Прыход і храм з’яўляюцца мемарыяльным помнікам, прысвечаным усім воінам, якія загінулі ў Першай і Другой сусветных войнах і воінам-інтэрнацыяналістам.
Гісторыя 3 сакавіка 2006 года па блаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана быў утвораны прыход. 4 красавіка 2006 года Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам прыход быў афіцыйна зарэгістраваны, аб чым было выдадзена пасведчанне за № 691.
26 ліпеня 2007 года адбылася закладка падмурка храмаРелигиозное объединение "Прихода храма в честь иконы Божьей Матери «Взыскание погибших» г. Лунинца . Узводзіўся храм на месцы двух могілак, дзе ляжаць парэшткі пяці тысяч забітых воінаў, сялян і простых мірных жыхароў. 31 жніўня 2006 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам настаяцелем храма быў прызначаны іерэй Сергій Крышталь. 16 лютага 2013 года храм быў асвечаныЦарква ў гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых» .
Спасылкі Храм абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых» // Праваслаўная архітэктура Беларусі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Храмы Лунінца Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:2013 год у Беларусі