Архіепіскап Іаан (свецкае імя: Леў Данілавіч Хама; нар. , Калбаевычы, Самбірскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, кандыдат багаслоўя.

Біяграфія Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю ў 1989 годзе. Пасля яе заканчэння быў залічаны ў Маскоўскую духоўную акадэмію, вучобу ў якой завяршыў экстэрнам у 1993 годзе.

З 1990 года працаваў у Мінскім Епархіяльным упраўленні.

15 снежня 1992 года прыняў манаскі пострыг з імем Іаан. 3 студзеня 1993 года быў пасвечаны ў сан іерадыякана, а 20 чэрвеня — у сан іераманаха.

Са жніўня 1992 года — выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі на кафедрах сектазнаўства і літургікі. З верасня 2001 года — дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі на кафедры царкоўнай гісторыіІаан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі — Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.

13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы благаславіў сакратара Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення архімандрыта Іаана прыняць архіерэйскі сан.

На пасяджэнні Святога Сінода Беларускага Экзархата ад 4 чэрвеня 2002 года было прынята рашэнне, зацверджанае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, аб прызначэнні епіскапа Барысаўскага Іаана, вікарыя Мінскай епархіі, на Брэсцкую епіскапскую кафедру.

20 лістапада 2016 года, у дзень святкавання 70-годдзя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, у маскоўскім кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля быў узведзены ў сан архіепіскапаЕпіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан (Хама) стаў архіепіскапам — Наша ніва, 21 лістапада 2016. .

Узнагароды Ордэн Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ст.; Медаль Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага; Ордэн Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны III ст. Польскай Праваслаўнай Царквы; Ордэн Святога Прападобнага Паісія Велічкоўскага II ст. Праваслаўнай Царквы Малдовы.

Катэгорыя:Епіскапы брэсцкія і кобрынскія Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Епіскапы барысаўскія і мар’інагорскія Катэгорыя:Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы