Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Галоўчыцах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці6. Православный приход храма Воздвижения Креста Господня в агрогородке Головчицы .

Гісторыя

Першая прыходская царква была пабудавана каля 1766 года. У 1942 годзе ў храме адбыўся пажар. У 1943 годзе царква была адбудавана з разабранай і перавезенай яўрэйскай сінагогі з Антопаля. У 1948 годзе храм быў закрыты, будынак выкарыстоўваўся пад склад. У 1952 годзе будынак царквы быў аддадзены пад сельскі клуб.

У верасні 1989 года будынак быў вернуты вернікам. 31 сакавіка 1990 года царква была асвячонаГоловчицы. Церковь Воздвижения Креста Господня.. У 2007 годзе царква была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Галоўчыцы (Драгічынскі раён) Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь