Гаро́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарочычы.

Утвораны 21 кастрычніка 1968 года ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці БССР у складзе 13 населеных пунктаў: вёсак Гарочычы, Перадзельнае, Рудзенька, Рудніца, пасёлка пры чыгуначнай станцыі Гарочычы, якія ўваходзілі ў склад Зеляноцкага сельсавета, вёсак Буда, Вішар, Есіпава Рудня, Смаглаў, Смалянка, якія ўваходзілі ў склад Дудзіцкага сельсавета, вёсак Бабровічы, Сельцы і Тарканы, якія ўваходзілі ў склад Даманавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).. 26 сакавіка 1987 года ў склад Малааўцюкоўскага сельсавета перададзена вёска Есіпава РудняРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 8 студзеня 1992 года ў склад Даманавіцкага сельсавета вернута вёска Тарканы. 15 студзеня 1996 года ў склад Дудзіцкага сельсавета вернуты вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3041 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 87,4 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 4,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2528 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Мн., «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе