«Pick Me Up» () – самотнік беларускага рок-гурта «Jitters», запісаны на студыі Вячаслава Банкевіча ў Баранавічах і самастойна выдадзены 1 чэрвеня 2006 года. Усе спевы напісаны Канстанцінам Карманам на англійскай мове. Прэзентацыя міні-кружэлкі прайшла 25 кастрычніка 2006 года ў мінскім клубе «ЁЁ». У 2007 годзе самотнік быў перавыдадзены як частка спліт-альбома «Split Before, Together Now» гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters».

Прыём крытыкаў

СЛЭП, аўтар партала «Xlam.by», у станоўчай рэцэнзіі на «міні-альбом ці максі-сінгл» адзначыў, што «альбом роўны па якасці музычнага матэрыялу, цэльны па настрою, з парай безумоўных гітоў» і ён перадае «сучасны гук рок-н-ролу».

Музыку «Jitters» у рэцэнзіі альбома «Split Before, Together Now» Таццяна Заміроўская з «БелГазеты» апісала словамі: «назойлівая, аўтэнтычная і па-блюзаваму шалапутная — у ёй прысутнічае неўтаймаваная танцавальнасць, як у „“ і „“, і начыста адсутнічаюць пафасныя рэфлексіі». Гарэзнасць і танцавальнасць гітарнага рока «Jitters» ацаніла і Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты», на старонках якой яна параўнала музыку гурта з творчасцю «», «Radiohead», «“», «» ды «Coldplay».

Спіс кампазіцый

Удзельнікі

Jitters: Канстанцін Карман — вядучы вакал, бас. Іван Барзенка — гітары, бэк-вакал, клавішныя. Сяргей Кандраценка — гітары. Павел Кудрын — ударныя.

Вытворчасць: Вячаслаў Банкевіч — запіс і звядзенне.

Зноскі

Спасылкі Спампаваць самотнік (Bandcamp)

Катэгорыя:Альбомы 2006 года Катэгорыя:Альбомы Jitters