Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя 1 жніўня 1994 года была зарэгістравана рэлігійная грамада. 11 мая 1996 года храм быў асвячоны.
Пры храме дзейнічае нядзельная школа і дзіцячы хор.
Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане папярочным аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным 2-ярусным 4- гранным шатровым барабанам з макаўкай. Цэнтр франтальнага фасада вырашаны шырокай лоджыяй пад трохвугольным франтонам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмаміПакроўская царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Тамашоўка Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Храмы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы