Царква прападобнага Серафіма Сароўскага — праваслаўны храм у Брэсце. Адносіцца да Брэсцкага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі. Царква складаецца з верхняга Свята-Серафімаўскага і ніжняга (у гонар Іаана Крандштацкага) храмаў. Знаходзіцца на вул. Серафіма Сароўскага, 2.

Гісторыя 4 лістапада 1991 года была зарэгістравана парафія. Царква была закладзена ў 1992 годзе, а ў 1993 годзе адбылося першае набажэнства ў ніжнім храме. 1 жніўня 2001 года храм быў асвячоны.

З паўночнага боку размяшчаецца нядзельнай школы з сілікатнай цэглы. З усходняга размяшчаецца бібліятэка. У гонар храма бала названа вуліца, на якой ён знаходзіццаХРАМ Брест. Церковь Серафима Саровского..

Архітэктура Архітэктарам храма з’яўляецца А. П. Мандрык.

Храм у плане ўяўляе сабою цагляны будынак, пабудаваны ў выглядзе крыжа, па цэнтры якога ўзвышаецца купал, пастаўлены на пяцімятровы барабан. У пярэдняй частцы да будынка прымыкае 25-мятровая званіца, завершаная шлемападобным купалам. Карануюць купалы васьміканцовыя крыжыБРЕСТСКИЙ СЕРАФИМОВСКИЙ ХРАМ.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэста Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:2001 год у Брэсце