Свята-Панцеляймонаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Першамайская, 57.
Гісторыя У 1993 годзе было асвячона месца пад будаўніцтва храма. 1 кастрычніка 1995 храм быў асвячоны епіскапам Канстанцінам. У 1999 годзе распачата будаўніцтва званіцыБАКШТЫ.
Архітэктура Пабудавана з цэглы. Храм вырашаны ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю па канону 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі. Над папярочным прамавугольным прытворам узвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Праз кароткую трапезную яна далучаецца да квадратнага ў плане аб’ёму малітоўнай залы, шатровы бляшаны дах якога завершаны на вяршыне 2-ярусным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, а па вуглах — чатырма аналагічнымі меншымі «апостальскімі» галоўкамі. Тыльны блок храма завершаны 3-граннымі апсідай і бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі вокнамі ў чырвонацагляных ліштвах і круглымі люкарнамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іўеўскага раёна Катэгорыя:Бакшты (Іўеўскі раён) Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:1995 год у Беларусі