Свята-Дабравешчанская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Рацавічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя У 1886 годзе ў Рацавічах дзейнічала царква. Пры царкве была званіца. У 1892 годзе пры храме была адкрыта царкоўна-прыходская школа. 30 кастрычніка 1961 года была знята з рэгістрацыі і перададзена калгасу «Праўда» для пераабсталявання пад кінатэатр. Храм разабраны ў 1960-х гг.
У 1993 годзе на старым падмурку была пабудавана новая драўляная царква. У сакавіку 1993 года храм быў асвячоны епіскапам КанстанцінамРацевичи. Церковь Благовещения Пресвятой Богородицы.. Новая царква паўтарае па архітэктуры старуюПриход храма Благовещения Пресвятой Богородицы д. Рацевичи.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Смаргонскага раёна Катэгорыя:Рацавічы Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Дабравешчання Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі