Мікалай Ігнатавіч Касцюке́віч ( — ) — вучоны ў галіне лясной метэаралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975).
Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Варкавічы Мінскай губерні (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі. Працаваў памочнікам таксатара, таксатарам у Магілёўскім абласным землеўпраўленніЛесной журнал, № 3, 1974. — С. 174—175.. З 1930 года навучаўся ў аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. У 1934—1937 гадах праходзіў стажыроўку ў Ленінградскай геафізічнай абсерваторыі і пасля быў накіраваны ў Беларускую геафізічную абсерваторыю на пасаду загадчыка аддзелам аэралогіі. Пазней працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе займаў пасаду загадчыка лабараторыяй лясной гідралогіі і лесагідрамеліярацыі. У 1949 годзе абараніў дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1956 годзе М. І. Касцюкевіч абіраецца на пасаду дэкана завочнага факультэта Беларускага тэхналагічнага інстытута, якую займае да 1961 года. З 1957 года дацэнт кафедры метэаралогіі і кліматалогіі, у 1963—1974 гадах — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць М. І. Касцюкевічу належаць навуковыя працы па гідралагічнай ролі лясоў, лясной метэаралогіі, ахове прыроды. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку падручніка «Введение в лесную метеорологию» (1969). Сярод апублікаванага:
Атмосферный воздух и охрана его от загрязнений // Охрана природы, Мн., 1969. (разам з А. Х. Шклярам); Лесная метеорология. 2 изд. — Мн., 1975.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Вучоныя Беларусі. Касцюкевіч, Мікалай Ігнатавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1904—1978) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Мы горды своими земляками // Сайт «Наследие слуцкого края» B. Е. Ермаков, В. С. Мирошников. И. К. Блинцов, О. А. Трулль, М. А. Егоренков, Д. В. Михнюк, В. А. Садовский. Поздравляем юбиляра! // Лесной журнал, № 3, 1974. — С. 174—175.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Метэаролагі Катэгорыя:Выкладчыкі БДТУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэканы БДТУ