Пасэсійныя сяляне — прыгонныя сяляне ў Расійскай імперыі ў XVIII—1-й палове XIX стст., замацаваныя за прыватнымі прамысловымі прадпрыемствамі (мануфактурамі, фабрыкамі, заводамі) на аснове пасэсійнага права (без права продажу асобна ад прадпрыемства).
Катэгорыя пасэсійных сялян уведзена пры імператары Пятры I у 1721 г.Указ о разрешении промышленникам покупать крестьян к мануфактурам 18 января 1721 года // Реформы Петра I. Сборник документов / Сост. В. И. Лебедев. — М.: Гос. соц.-эк. изд-во, 1937. — С. 88-89. У іх склад уваходзілі купленыя да прадпрыемстваў сяляне, «вечнаадданыя» (указ ад 1736 г.), казённыя фабрычныя рабочыя, перададзеныя ўладальнікам пасэсійных прадпрыемстваў. У XIX ст. ў лік пасэсійных сялян увайшлі т.зв. неадменныя работнікі, што замянілі сабой прыпісных сялян. У адрозненне ад звычайных прыгонных пасэсійным сялянам не дазвалялася пераводзіць на сельскагаспадарчыя работы, аддаваць у рэкруты; яны маглі падаваць чалабіцці ў Берг- і Мануфактур-калегіі, якім былі падсудныя. У той жа час іх жорстка эксплуатавалі: грубы пазаэканамічны прымус спалучаўся з грашовымі штрафамі і вылікамі. З развіццём капіталістычных адносін уладальнікі пасэсійных прадпрыемстваў імкнуліся пазбавіцца ад пасэсійных сялян (у 1840 г. яны атрымалі такое права) і замяніць іх паднявольную працу больш прадукцыйнай працай наёмных работнікаў. Катэгорыя пасэсійных сялян скасавана пасля сялянскай рэформы.
Літаратура Панкратова, А. М. Формирование пролетариата в России (XVII—XVIII вв.) / А. М. Панкратова; АН СССР, Отделение истории. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 491 с. Пасэсійныя сяляне // — С. 176.
Катэгорыя:Сялянства Расійскай імперыі Катэгорыя:Прыгоннае права