Палаяэнсуу (, ) — вёска на паўночным захадзе Фінляндыі, у абшчыне Энантэкія. Размешчана на мяжы са Швецыяй, пры ўпадзенні ракі Палаёкі ў Муаніан’ёкі.
Адміністрацыйны цэнтр абшчыны, вёска Хета, размешчана за 26 км на ўсход па галоўнай дарозе № 93. У часы Лапландскай вайны 1944—1945 гадоў наваколле вёскі было месцам баёў паміж фінскімі і нямецкімі войскамі. Палаяэнсуу была цалкам спалена немцамі.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Фінляндыі