Свята-Ефрасіннеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Чырвонаармейская.

Гісторыя 22 лістапада 2000 года была зарэгістравана абшчына. У 2009 годзе настаяцелем храма стаў іерэй Мікалай Семашкевіч. Будаўніцтва храма было пачата з асвячэння месца і закладкі капсулы ў 2009 годзе, якое здзейсніў епіскап Арцемій.

У 2014 годзе былі скончаны будаўніцтва храма і яго ўнутранае аздабленне (тынкоўка, афарбоўка). У пачатку лістапада 2015 года былі ўстаноўлены купалы. 15 лістапада 2015 года адбылося асвячэнне храма архіепіскапам АрцеміемЦерковь святой преподобной Евфросинии Полоцкой городского поселка Радунь .

З 16 лістапада 2015 года настаяцелем храма з’яўляецца іерэй Яўген Шулейка.

Архітэктура Храм будаваўся па тыпавым праекце, распрацаваным Воранаўскім райвыканкамам. Будынак храма блочна-цагляны і мае форму чатырохканцовага крыжа, увенчанага трыма купаламіХрам святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай г.п. Радунь .

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Воранаўскага раёна Катэгорыя:Радунь Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:2015 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Ефрасінні Полацкай