Уладзімір Мікалаевіч Калюно́ў (; нар. , Іванава) — вучоны-фізіёлаг і педагог, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Іванава (сучасны адміністрацыйны цэнтр Іванаўскай вобласці Расіі). Сын М. М. КалюноваВучоныя Беларусі. Калюнов Владимир Николаевич (К 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, № 2, 2014. (Серыя медыцынскіх навук). Скончыў 7 класаў сярэдняй школы. У 1949 годзе сям’я Калюновых пераехала ў Мінск, дзе Уладзімір Мікалаевіч скончыў сярэднюю школу і паступіў на вучобу ў Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. У 1958—1960 гг. працаваў ўрачом Абласнога ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў горадзе Маладзечна, загадчыкам кабінетам функцыянальнай дыягностыкі Рэспубліканскага ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў Мінску. З 1960 года У. М. Калюноў у Інстытуце фізіялогіі акадэміі навук БССР на пасадзе малодшага навуковага супрацоўнікам, дзе ў 1965 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР І. А. Булыгіна абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «К анализу рецепторной функции некоторых экстрамуральных ганглиев вегетативной нервной системы». У 1966—1975 гг. на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Электрофизиологический анализ афферент-ных систем симпатических ганглиев» і да 1977 года ўзначальваў кафедру фізіялогіі жывёл і чалавека ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1977 годзе вучоны вярнуўся ў Інстытут фізіялогіі, дзе да 1998 года займаў пасаду загадчыка лабараторыяй патафізіялогіі нервовай сістэмы.

З 1998 па 2003 гад У. М. Калюноў працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, дзе займаў пасады загадчыка кафедрай анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, потым прафесара. У 2006 годзе зноў вярнуўся ў Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, займаў пасады загадчыка лабараторыяй, вядучага навуковага супрацоўніка, з 2011 года — галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі нейрафізіялогіі.

Навуковая дзейнасць У. М. Калюнову належаць навуковыя працы па фізіялогіі вегетатыўнай нервовай сістэмы, даследаванні па біясінтэзу, механізмам дзеяння фактара росту нервовай тканкі, яго ўздзеянню на развіццё і дыферэнцыяцыю сімпатычных нейронаў і міжнейронныя сувязі, ролі эндагенных пептыдаў ў марфагенэзе арганізма ў стадыі развіцця і інш. Распрацаваў эксперыментальныя мадэлі, якія даюць магчымасць вывучаць адаптыўны гамеастаз. Пад яго кіраўніцтва абаронены 10 кандыдацкіх і 2 магістрскія дысертацыі, шэраг дыпломных праектаў.

Аўтар 337 навуковых публікацый, у тым ліку 5 манаграфій і 137 артыкулаў. Адзін з аўтараў шэрагу патэнтаў.

Член Вучонага Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Новости медико-биологических наук», Праўлення Беларускага таварыства фізіёлагаў і старшыня Праўлення яго Мінскага гарадскога аддзялення.

Узнагароды Медаль «Ветэран працы» (1989) Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1979) Знак «Ударнік 9-й пяцігодкі» Ганаровыя грамата Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (1972, 1973) Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001) Ганаровая грамата Прэзідыума НАН Беларусі (2013)

Літаратура  — С. 454.

Спасылкі Калюнов, Владимир Николаевич (род. 1934) // История БГУ Калюнов, Владимир Николаевич (доктор биологических наук; род. 1934) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Вучоныя Беларусі. Калюнов Владимир Николаевич (К 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, № 2, 2014. (Серыя медыцынскіх навук)

Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ