Царква прападобнага Серафіма Сароўскага — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Абухава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласціЦерковь в честь преподобного Серафима Саровского. . Знаходзіцца на вул. 1 Мая, 19. Архітэктар храма Барыс Васільевіч Шмыга.

Гісторыя 1 жніўня 2006 года быў асвячоны крыж на тэрыторыі будучага храма. У 2007—2008 гадах быў пастаўлены нулявы цыкл, у 2010—2012 гадах былі пабудаваны сцены храма. У 2013—2014 гадах быў зроблены дах і ўсталяваны купалы храма, пачата ўнутранае аздабленне. 1 жніўня 2014 года адбылося асвячэнне купалоў храма.

26 чэрвеня 2015 годы архірэем Арцеміем быў асвячоны ніжні храм. 24 чэрвеня 2017 года архірэем Арцеміем быў асвячоны верхні храм. 16 чэрвеня 2019 года над уваходам у храм звонку ўстаноўлена мазаіка прарока Іллі, аўтар якой мастак Аляксандр Сільвановіч.

Пры храме дзейнічае нядзельная школаXрам ў гонар звг. Серафіма Сароўскага .

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Абухава (Гродзенскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:2017 год у Беларусі