«Нёман-Белкард» — беларускі футбольны клуб з горада Гродна. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб заснаваны ў 1992 годзе пад назвай «Кардан-Флаерс» як каманда завода «Белкард» і спачатку гуляў у Трэцяй лізе. У 1994 годзе клуб выйграў яе і выйшаў у Другую лігу, дзе гуляў да 1998 года, калі аб’яднаўся з гродзенскім «Нёманам» у «Нёман-Белкард».

У 2006 годзе клуб быд адроджаны пад назвай «Дынама-Белкард» і адразу выйграў Другую лігу. У 2009 годзе назва была скарочана да «Белкард». Па выніках сезона 2011 клуб страціў месца ў Першай лізе. Сезон 2012 правёў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, а з 2013 года не ўдзельнічаў у дарослых рэспубліканскіх спаборніцтвах, выступаў толькі на юнацкім узроўні.

Пазней «Белкард» стаў удзельнічаць у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, на некаторы час аб’ядноўваўся з «Мастамі». У 2022 годзе пад назвай «Нёман-Белкард» далучыўся да Другой лігі, дзе перамог у Гродзенскім дывізіёне і выйшаў у плэй-оф, дзе заняў выніковае 7-е месца.

Папярэднія назвы 1992—1997: «Кардан-Флаерс» 1998: «Белкард» 2006—2008: «Дынама-Белкард» 2009—2012: «Белкард» з 2022: «Нёман-Белкард»

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 1993/1994, 2006 Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 4 месца (1995)

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992–93 Трэцяя (Д3)3 30 20 5 5 67–24 39 1/32 фіналу 1993–94 Трэцяя (Д3)1 34 23 10 1 75–12 56 1/8 фіналу 15px Выхад у Другую лігу 1994–95 Другая (Д2) 5 30 14 9 7 53–37 37 1/32 фіналу 1995 Другая (Д2) 4 14 8 3 3 28–18 27 1/8 фіналу 1996 Другая (Д2) 10 24 9 4 11 39–40 31 1/8 фіналу 1997 Другая (Д2) 10 30 9 7 14 36–50 34 1/16 фіналу Змена назваў ліг 1998 Першая (Д2) 8 30 11 7 12 36–37 40 1/16 фіналу Аб’яднанне з «Нёманам» 2006 Другая (Д3) 1 32 26 5 1 105–18 83 1/16 фіналу 15px Выхад у Першую лігу 2007 Першая (Д2) 8 26 11 3 12 33–37 36 1/16 фіналу 2008 Першая (Д2) 7 26 11 2 13 38–32 35 1/8 фіналу 2009 Першая (Д2) 9 26 8 5 13 23–34 29 1/16 фіналу 2010 Першая (Д2) 13 30 8 6 16 25–40 30 1/32 фіналу 2011 Першая (Д2) 15 30 8 5 17 30–55 29 1/8 фіналу 15px Вылет у Другую лігу 2012 Другая (Д3) 9 36 15 8 13 54–45 53 1/32 фіналу 2022 Другая — Гродзенская вобласць (Д3) 1 18 13 2 3 58–34 41 1/32 фіналу Другая — Фінальны этап (Д3) 7 7 2 0 5 11–37 2023 Другая — Гродзенская вобласць — Захад (Д3) 1/64 фіналу

Галоўныя трэнеры

Сяргей Няфёдаў (з 1992) Аляксандр Антонаў (2006 — май 2007) Дзмітрый Траско (май 2007 — 2010) Павел Бацюта (2011) Артур Крыванос (2011, в.а.) Уладзімір Сямерыкаў (2012)

Вядомыя ігракі Сяргей Саладоўнікаў

Спасылкі Афіцыйны сайт клуба

Нёман-Белкард