Ёрг Сюрлін Старэйшы (Сірлін) (; каля 1425, Ульм — каля 1491, Ульм) — нямецкі скульптар і разьбяр пераходнага перыяду паміж позняй готыкай і раннім Адраджэннем.
Біяграфія
Працаваў ва Ульме, дзе ўпершыню згадваецца ў 1449 годзе, калі ён узначальваў майстэрню. Пасля смерці яго справу працягнуў сын — Ёрг Сюрлін Малодшы (каля 1455—пасля 1523).
Творчасць
Галоўным творам Сюрліна Старэйшага і яго майстэрні лічыцца скульптурна-дэкаратыўнае афармленне з разьбянога дрэва для Ульмскага сабора, над якім працаваў на працягу 1468—1480 гадоў. Гэта галоўны алтар, які не захаваўся (1473—1480), патройнае крэсла епіскапа ў заходнім баку хораў (1468) і шэрагі крэслаў, размешчаныя ўздоўж паўднёвай і паўночнай сцен хораў (1469—1474).
Яго творам і творам, выкананым у майстэрні Сюрліна, уласцівыя рысы позняй готыкі, якія спалучаюцца з імкненнем да індывідуалізацыі чалавечага характару і вобразу.
Літаратура
Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. Европейское искусство: Живопись. Скульптура. Графика. — Энциклопедия: В 3 т. — М. : Белый город, 2006.
Катэгорыя:Скульптары Адраджэння Катэгорыя:Скульптары Германіі