Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых — мураваны праваслаўны храм у Гродне. Знаходзіцца на праспекце Янкі Купалы, 90.

Гісторыя

У 1994 годзе па блаславенні мітрапаліта Філарэта была зарэгістравана грамада. У 1999 годзе быў ўсталяваны крыж на месцы будучага будаўніцтва храма. У снежні 2000 года на месцы будаўніцтва храма быў усталяваны чыгуначны вагон.

1 красавіка 2002 года пачаліся работы па ўзвядзенні храма. 12 чэрвеня 2005 года епіскап Арцемій асвяціў ніжні храм у гонар мучаніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага. 3 мая 2009 года былі асвечаны і ўстаноўлены крыжы і тры залатыя купалы, выкананыя ў візантыйскім стылі.

7 лістапада 2011 года мітрапаліт Філарэт асвяціў верхні храмХрам в честь Собора Всех Белорусских Святых г. Гродно .

Архітэктура Інстытут Гроднаграмадзянпраект выканаў дакументацыю па будаўніцтве храма, царкоўнага дома, трансфарматарнай падстанцыі і кацельні. Аўтарам і галоўным архітэктарам храма стала Ніна Сяргееўна Емяльянава, галоўным інжынерам праекта — Уладзімір Рыгоравіч Дзем’янчукЦарква ў гонар Сабору Беларускіх Святых .

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродна Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:2011 год у Гродне