__NOTOC__

17 чэрвеня — сто шэсцьдзесят восьмы (сто шэсцьдзесят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1397: Пачатак Кальмарскай уніі паміж Даніяй, Нарвегіяй і Швецыяй. 1416: Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам. 1649: Войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Януша Радзівіла разбіла аддзел украінскіх казакоў каля Загалля на Прыпяці. 1793: У Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай. 1855: У гавань Нью-Ёрка прыбыла Статуя Свабоды — падарунак французскага народа Злучаным Штатам Амерыкі. 1907: На з’ездзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі. 1940: Савецкія войскі ўвайшлі ў Латвію і Эстонію. 1944: Ісландыя становіцца незалежнай ад Даніі. 1988: Фірма «Microsoft» выпусціла аперацыйную сістэму «MS DOS 4.0». 1991: У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы адменены закон, што патрабаваў рэгістрацыі немаўлят па расавай прыкмеце.

Нарадзіліся 1660: Ян ван Мірыс, нідэрландскі мастак 1802: Герман Маер Саламон Гольдшміт, нямецкі астраном 1818: Шарль Франсуа Гуно, французскі кампазітар 1856: Франц Рубо, рускі мастак-панараміст 1880: Карл ван Вехтэн, амерыканскі пісьменнік і фатограф 1882: Павел Вент, беларускі вайсковы дзеяч 1882: Ігар Стравінскі, расійскі кампазітар 1898: Морыц Карнеліс Эшэр, нідэрландскі мастак 1920: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг 1936: Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысёр 1939: Кшыштаф Занусі, польскі кінарэжысёр 1990: Хансл Парчмент, ямайскі лёгкаатлет

Памерлі 1025: Баляслаў I Храбры, кароль польскі (нар. ~967) 1501: Ян I Ольбрахт, кароль польскі (нар. 27.12.1459) 1631: Мумтаз-Махал, любімая жонка ўладара Імперыі Вялікіх Маголаў Шах-Джахана 1696: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 17.8.1629) 1848: Максімільян Станіслаў Рыла, філосаф, археолаг, арыенталіст, каталіцкі місіянер на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы (нар. 31.12.1802) 1938: Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч (нар. 29.9.1891) 1940: Артур Гардэн, англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1929) 1954: Барыс Мікуліч, беларускі пісьменнік, празаік, крытык (нар. 6(19).8.1912) 1974: Рабэ Энкель, фінскі пісьменнік 2022: Жан-Луі Трэнціньян, французскі акцёр

Святкуюць Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай Арменія: Дзень авіяцыі Германія: Дзень германскага адзінства Гватэмала, Сальвадор: Дзень бацькі Інданезія: Дзень дзяцей Ісландыя: Дзень незалежнасці Латвія: Дзень савецкай акупацыі

617