Машынабудаўнічы факультэт БНТУ (МБФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Размяшчаецца ў навучальным корпусе № 6 па вуліцы Б. Хмяльніцкага, 9.

Гісторыя 10 снежня 1920 года была адкрыта спецыяльнасць «Станкі, інструменты і механічная апрацоўка металаў» у першай створанай у рэспубліцы вышэйшай тэхнічнай навучальнай установе.

Факультэт быў створаны ў 1934 годзе як механічны факультэт утворанага ў 1933 годзе Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1958 годзе механічны факультэт быў пераназваны ў машынабудаўнічы.

Дэканы

Аляксандр Якаўлевіч Федэр (1938—1941) Георгій Канстанцінавіч Гаранскі (1945—1951) Георгій Міхайлавіч Якаўлеў (1951—1953) Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч (1962—1968) Аляксей Харытонавіч Кім (1968—1976) Генадзь Якаўлевіч Бяляеў (1976—2004) Сяргей Васільевіч Харытончык (2014—2015)

Выпускнікі Барыс Васільевіч Батура, беларускі дзяржаўны дзеяч. Вячаслаў Францавіч Кебіч, беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі ў перыяд з 1990 па 1994 гг. Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка, беларускі палітык і дыпламат. Мікалай Пятровіч Зайчанка, беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 снежня 2003 — 4 снежня 2009). Анатоль Максімавіч Русецкі, беларускі дзяржаўны дзеяч. Віталь Аляксандравіч Прыма, беларускі дыпламат.

Склад факультэта У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедр, 4 навукова-даследчых лабараторыі і аддзел інфармацыйных тэхналогій.

Зноскі

Спасылкі Машынабудаўнічы факультэт БНТУ на сайце БНТУ

Катэгорыя:1934 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1934 годзе