Марыля Верашчака, Марыянна Эва Верашчака герба Касцеша (; , Туганавічы — ) — шляхцянка, каханая Адама Міцкевіча, стрыечная сястра Ігната Дамейкі.

Біяграфія Нарадзілася ў Туганавічах як трэцяе дзіця Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета і Францішкі (з роду Анцутаў), дачкі берасцейскага суддзі. Яе маці была цёткай Ігната Дамейкі, а таксама траюраднай сястрой Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша КасцюшкіЗ. Ю. Юркевіч. Продкі Ігната Дамейкі па кудзелі: новыя архіўныя здабыткі.

Ахрышчаная 1 студзеня 1800 года ў Касцёле Святой Ганны ў Варончы. Хроснымі бацькамі былі Іпаліт Дамейка, зямельны наваградскі натарыус і Ганна Верашчака, наваградская падкаморая, дапамагалі Стэфан Верашчака (муж Ганны) і Караліна Дамейка (жонка Іпаліта).

Летам 1818 альбо 1819 года Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Туганавічы, дзе і распачалося ўзаемнае, няспраўджанае і няшчаснае каханне да Марылі Верашчакі.

На той момант Марыля Верашчака была ўжо заручоная з графам Ваўжынцам Путкамерам герба Бражаціцы, з якім пабралася шлюбам у 1821 годзе і засталася жыць у маёнтку ў Больцініках. Суседнім маёнткам у Плужынах кіраваў Міхал Верашчака, сябар Адама Міцкевіча; пасля шлюбу Марылі там засталася жыць яе маці, а Міхал прыняў Туганавічы. 1 жніўня 1821 года ў Цырыне Адам Міцкевіч, на той час настаўнік ковенскіх школаў, з графіняй Путкамер трымалі да хрышчэння Францішка Саковіча.

Адам Міцкевіч бываў у Плужынах, Туганавічах і Больцініках: у Плужынах у жніўні 1821 года з нагоды імянінаў каханай Міцкевіча паўстала балада «Свіцязянка». Марылі быў адрасаваны верш «Да М***», упамянуты ў «Баладах і рамансах» і ў IV частцы «Дзядоў».

У чэрвені 1833 года Марыля Путкамер з роду Верашчакаў з мужам Ваўжынцам былі арыштаваны за сумесную дапамогу эмісару .

thumb|Магіла Марыі Верашчакі пры касцёле Св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях

Пахаваная 29 снежня 1863 года на цвінатры пры касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях.

Бібліяграфія Wawrzykowska-Wierciochowa D., Adam i Maryla. Dzieje romantycznej miłości Adama Mickiewicza i Maryli Wiereszczakówny, Instytut Wyd. Zw. Zaw., Warszawa 1990 r.

Літаратура Krystyna Wojda, Przewodnik przedmiotowo-metodyczny. E. Gulczyński, Sprawa Marcelego Szymańskiego emisariusza wyprawy Zaliwskiego, Wilno 1933, s. 328

Спасылкі

Марыля Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Воранаўскім раёне Катэгорыя:Адам Міцкевіч Катэгорыя:Музы знакамітых пісьменнікаў