Эстонская апостальская праваслаўная царква () — аўтаномная праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату. Ахоплівае тэрыторыю Эстоніі.
Гісторыя У 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.
10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.
У верасні 1922 года сабор Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцці ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас.
У чэрвені 1940 года Эстонія была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Эстонская царква была далучана да Маскоўскага Патрыярхату.
Пасля акупацыі Эстоніі германскімі войскамі мітрапаліт Талінскі Аляксандр (Паўлус) абвясціў аб аднаўленні Эстонскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.
У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш 20 праваслаўных святароў былі вымушаны эміграваць на Захад, сінод ЭАПЦ пераехаў у Стакгольм, застаючыся ў падначаленні Канстанцінопальскага патрыярхату.
Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархіюПРАВОСЛАВИЕ В ЭСТОНИИ .
Пасля аднаўлення Эстоніяй дзяржаўнай незалежнасці з’явілася імкненне аднавіць і аўтаномную царкву. 11 жніўня 1993 года эстонскі Дэпартамент па справах рэлігій зарэгістраваў Сінод Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы ў выгнанні як адзінага праўнага правапераемніка міжваеннай Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы.
У 1994 годзе 54 (з 83) праваслаўных прыходаў перайшлі ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату. 22 лютага 1996 года Святы сінод Канстанцінопальскага патрыярхату аднавіў дзеянне Томаса 1923 года.
Епархіі Талінская мітраполія Тартуская епархія Пярну-Саарэмааская епархія
Гл. таксама Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата
Літаратура Балашов Н., прот., Прекуп И., прот. История эстонского православия и попытка её недобросовестной ревизии: О книге архимандрита Григория Папатомаса «Несчастье быть маленькой Церковью в маленькой стране». — 2013. Балашов Н., прот., Прекуп И., прот. Мораль и право vs политическая целесообразность? Из истории церковно-государственных отношений в Эстонии // Государство и Церковь в СССР и странах Восточной Европы в период политических кризисов во второй половине XX в. / Под ред. Г. П. Мурашко и А. И. Филимоновой. — 2013. Константинов Н. В Таллине господствуют раздоры // Независимая газета. — 31.01.2001. Силуан (Никитин), иером. Из истории взаимоотношений Финляндской и Эстонской Апостольской Православных Церквей. // Вестник ЯрГУ. Серия «Гуманитарные науки». — 2019. — № 2 (48). — С. 18—24. Скандальный визит // Молодёжь Эстонии. — 3.10.2000.
Спасылкі Эстонская православная церковь Московского патриархата