300px|thumb|Авіябазе «Айн аль-Асад» пасля абстрэлу, спадарожнікавы здымак.

Аперацыя «Пакутнік Сулеймані» () — ваенная аперацыя КВІР Ірана, накіраваная супраць амерыканскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Ірака ў адказ на гібель у Багдадзе камандуючага спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс» генерала Касема Сулеймані. Пра пачатак аперацыі было абвешчана іранскім агенцтвам Tasnim 8 студзеня 2020 годаКСИР начал операцию «Мученик Сулеймани» против США.

Аперацыя Незадоўга да атакі амерыканскія войскі на Блізкім Усходзе, у прыватнасці зенітныя ракетныя комплексы Patriot, прыведзены ў стан павышанай баегатоўнасці на фоне магчымых удараў іранскіх беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла тэлекампанія CNN са спасылкай на двух амерыканскіх прадстаўнікоўАмериканские военные на Ближнем Востоке приведены в состояние боевой готовности — СМИ // Сегодня.ua, 8 января 2020.

Між тым урад Ірака атрымаў афіцыйнае вуснае паведамленне ад Ірана пра будучыя ракетныя ўдары па амерыканскіх ваенных базах на яго тэрыторыі. Афіцыйны Багдад тут жа папярэдзіў пра гэта армію ЗШАСМИ: власти Ирака заранее предупредили США о том, по каким базам Иран нанесет удары // ТУТ Бай Медиа, 9 января 2020.

Як паведамляў іранскі тэлеканал Press TV, у ноч на 8 студзеня КВІР пачаў аперацыю адплаты, якую назвалі «Мучанік Сулеймані». Каля 01:30 па мясцовым часе ракеты класа «зямля-зямля» выпушчаны з Ірана па базе Эйн-аль-Асад на захадзе Ірака і па базе ў Эрбілі. База ў Айн аль-Асадзе знаходзіцца ў рэгіёне Анбар на захадзе краіны. Гэта першая ваенная база, на якой уладкаваліся амерыканскія сілы падчас ўварвання ў Ірак у 2003 годзе. Пазней яе выкарыстоўвалі як фарпост для барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава»Иран начал операцию отмщения за убийство генерала Сулеймани: при ракетном ударе по базам США в Ираке погибли 80 человек (ВИДЕО). Дадавалася, што бамбардзіроўка адбывалася дзвюмя хвалямі. За другім разам пацярпела трэцяя база ЗША — Кемп Кук.

Агулам на базах, па даных Ірана, загінула 80 амерыканскіх вайскоўцаўИранское ТВ: В результате ракетной атаки на базы США погибли 80 человек - Наша ніва, 8 января 2020. Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што страт нямаТрамп объявил о новых санкциях против Ирана. Аднак пазней, 29 студзеня, амерыканскае камандаванне ўсё ж прызнала раненне 50 вайскоўцаў, у многіх з іх былі чэрапна-мазгавыя траўмыПолсотни военных США получили черепно-мозговые травмы из-за атаки Ирана // Lenta.ru, 29 января 2020. На 31 студзеня колькасць пацярпелых ўзрасла да 64Число пострадавших из-за ударов в Ираке американцев выросло до 64 человек // РБК, 31 января 2020. 10 лютага ўжо ў 109 ваеннаслужачых дыягнаставалі чэрапна-мазгавыя траўмыhttps://mobile.twitter.com/StasSwanky/status/1226913286387621889. Неўзабаве пацвердзілася інфармацыя пра знішчэнне аднаго самалёта ВПС ЗША. Паветранае судна знаходзілася на ўзлётна-пасадачнай паласеПри атаке на американскую базу в Ираке уничтожен самолет ВВС США / Комсомольская правда, 8 января 2020. Зыходзячы з заявы аднаго відавочца, сяржанта арміі Даніі Джона, чыё прозвішча засталося невядомым, ударамі было знішчана некалькі верталётаў. Ён жа дадаў, што падчас абстрэлу вайскоўцы схаваліся ў бункеры, дзе тых адолеў страх. Некаторыя сышлі ў сябе, некаторыя спрабавалі супакоіць іншых распавядаючы анекдоты. Па заяве сяржанта, частцы байцоў пасля гэтага спатрэбілася дапамога псіхолагаDansk soldat efter iransk angreb: Jeg følte mig magtesløs.

Мяркуючы па апублікаваных спадарожнікавых фатаграфіях наступстваў удару па базе Айн аль-Асад, як мінімум пяць ангараў і будынкаў атрымалі значныя пашкоджанні.

Адзначалася, што спачатку было выпушчана больш за 10 ракет, а затым каля пяціИран разбомбил военные базы США в Ираке: Трамп в ярости. Все деталиИран атаковал два объекта США в Ираке. Агенцтва Bloomberg са спасылкай на амерыканскіх афіцыйных асоб паведамляла пра 15 выпушчаных ракетах (з іх толькі 11 дасягнулі цэліИран выпустил по базам США 15 ракет, 11 попали в цель, сообщает СМИ). Агенцтва Reuters, спасылаючыся на Мінабароны Ірака, паведаміла, што Іран запусціў 22 ракеты. Былі ўжыты балістычныя ракеты Fateh-110, а таксама Qiam-1, абсталяваныя падзяляльнымі баегалоўкамі і сістэмай падаўлення актыўных перашкод для радараў. Па даных агенцтва, у 2017 годзе ракеты Qiam ужываліся для нанясення ўдараў па аб’ектах «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі, аднак тады мелі звычайныя боегалоўкі, прызначаныя для паражэння кампактных цэляў.

Каментары іранскага кіраўніцтва Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў, што напад на амерыканскія ваенныя базы ў Іраку — «поўха» ЗША, і дадаў, што яна не з’яўляецца раўназначным адказам на гібель генерала Касема Сулеймані. «Нашым канечным адказам на яго забойства будзе тое, што мы выганім усе сілы ЗША з рэгіёна», — напісаў у Twitter пасля атакі прэзідэнт краіны Хасан РуханіТрамп оставил без военного ответа «аккуратную пощёчину» Ирана. Как будет развиваться конфликт Вашингтона и Тегерана // РБК, 08.01.2020На Ближнем Востоке снова будет война? Иран способен противостоять американцам? Трампу нужен этот конфликт?. Як заявіў кіраўнік МЗС Махамад Джавад Зарыф, аперацыя была самаабаронай. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Тэгеран не імкнецца да эскалацыі або вайныГлава МИД Ирана объяснил причину ракетного удара по американской базе // РИА Новости, 8 января 2020. Паводле яго слоў, Іран нанёс зваротны ўдар у адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН пасля «баязлівага нападу на іранскіх грамадзян і высокапастаўленых чыноўнікаў»Иран нанес ракетный удар по объектам США в Ираке // ТУТ БАЙ МЕДИА, 8 января 2020. Камандуючы ваенна-касмічнымі сіламі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Амір Алі Хаджызадзе заявіў, што ўдар па амерыканскіх базах у Іраку толькі пачатак маштабнай аперацыі пад назвай «Мучанік Сулеймані», і яе працягам стануць дзеянні супраць амерыканцаў ва ўсім рэгіёне. Разам з гэтым ён паведаміў пра парушэнне работы амерыканскага БПЛА іранскай сістэмай РЭБ пасля абстрэлуИРАН ЗАЯВИЛ ОБ УСПЕШНОЙ БОРЬБЕ С АМЕРИКАНСКИМИ БЕСПИЛОТНИКАМИ.

Акрамя таго, іранскім урадам было абвешчана пра намеры атакаваць Дубай і ХайфуИран пригрозил атаковать Дубай и Хайфу.

Наступствы Пасля ўдараў Харватыя, Славенія і Іспанія эвакуіравалі свае воінскія кантынгенты з Ірака ў КувейтСловения перемещает военных из Ирака после удара Ирана по базам США // РИА Новости, 8 января 2020Испания перебросила большинство военных с иракской базы в Кувейт // РИА Новости, 8 января 2020. Пазней свае войскі вывела і Германіяhttps://ria.ru/20200107/1563160712.html.

8 студзеня на біржавых таргах па рынках Еўропы назіралася лёгкая паніка: фондавыя індэксы зніжаліся прыкладна на 1%, а цэны на нафту выраслі ў межах 5%. Але праз 1,5—2 гадзіны змена каціровак скарацілася да 0,4—0,6%. Індэкс Лонданскай фондавай біржы FTSE-100 у першыя хвіліны торгаў знізіўся на 1%, але потым зніжаўся ўжо толькі на 0,25%. У першыя хвіліны пасля начнога абстрэлу цана кантрактаў на нафту еўрапейскага ўзору Brent вырасла на 5% з $ 68 і перавысіла $71 за барэль, але да абеду рост запаволіўся да 0,6% — $ 68,7 за барэльОбстрел баз США: нефть и золото дорожают .

Рэакцыя Пасля аперацыі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі выпусціў заяву ў якой паведаміў пра праведзены абстрэл, а таксама перасцярог ЗША ад «далейшай агрэсіі, якая сустрэне больш балючую і жорсткую рэакцыю»КСИР начал операцию «Мученик Сулеймани» против США // Lenta. ru, 3 января 2020. Услед за гэтым міністр абароны ЗША Марк Эспер і дзяржсакратар Майк Пампеа прыбылі ў Белы дом на экстраную нараду, якую правёў прэзідэнт Дональд ТрампТрамп собрал экстренное совещание после атаки на американские базы в Ираке - Вечерняя Москва, 8 января 2020.

У сваім Twitter-акаўнце Трамп заявіў, што зробіць заяву па ўдарах Ірана па амерыканскіх аб’ектах у сераду раніцай па мясцовым часе, гэта значыць 9 студзеня па ўсходнім паўшар’і. Палітык дадаў, што «ўсё добра»Стало известно, когда Трамп сделает заявление после удара Ирана // Сегодня.ua, 8 января.

МЗС Сірыі 8 студзеня заявіла пра салідарнасць з Іранам пасля яго ўдараў па амерыканскіх ваенных базах у Іраку і праве Тэгерана адказваць на агрэсію ВашынгтонаСирия заявила о праве Ирана отвечать на агрессию США // РИА Новости, 8 января 2020. У сваю чаргу ФранцыяФранция осудила ракетные удары Ирана в Ираке и призвала к деэскалации // РИА Новости, 8 января 2020, Фінляндыяhttps://ria.ru/20200108/1563187457.html, Вялікабрытаніяhttps://ria.ru/20200108/1563188096.html і парламент Іракаhttps://ria.ru/20200108/1563187698.html асудзі аперацыю КВІР.

У гэты ж дзень прэзідэнт, прэм’ер-міністр і спікер парламента аўтаноміі Іракскага Курдыстана выступілі з сумеснай заявай на фоне абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе. Яны заявілі, што падтрымка ваеннай кааліцыі ЗША ў барацьбе з баевікамі ІД мела жыццёва важнае значэнне. Лідары рэгіёна заклікалі не дапусціць адраджэння групоўкі, а таксама не ўцягваць іх рэгіён у супрацьстаянне паміж Іранам і ЗШАИракский Курдистан призвал США и Иран не втягивать его в противостояние // Комерсантъ, 8 января 2020.

На наступную пасля ракетнага ўдару раніцу (па вашынгтонскім часе) прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам да нацыі, пачаўшы яго словамі: «Пакуль я прэзідэнт ЗША, Ірану ніколі не будзе дазволена мець ядзерную зброю». Трамп заявіў, што ў выніку ўдару ніхто не пацярпеў: «Усе нашы салдаты ў бяспецы, і толькі мінімальны ўрон быў нанесены нашым ваенным базам». «Нашы войскі», працягнуў Трамп, «гатовыя да ўсяго», але «Іран, як відаць, адступіць, што добра для ўсіх зацікаўленых бакоў і вельмі добра для ўсяго свету». Кіраўнік дзяржавы не стаў пагражаць Ірану ваенным адказам, але заявіў пра намер увесці «дадатковыя жорсткія эканамічныя санкцыі супраць іранскага рэжыму», якія «будуць дзейнічаць, пакуль Іран не зменіць свае паводзіны».

Заўвагі

Катэгорыя:Іранскі крызіс Катэгорыя:Канфлікты 2020 года Катэгорыя:Падзеі 8 студзеня Катэгорыя:Студзень 2020 года Катэгорыя:Ваенная гісторыя Ірана Катэгорыя:2020 год у Іраку