Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Азербайджане ў сераду, 11 красавіка 2018 года.Azerbaijan brings forward date of presidential election to April 11: decree Reuters, 5 February 2018

Пра выбары Артыкул 178 § 1 Закона пры выбары вызначае дату — трэцяя серада кастрычніка, такім чынам, яны мусілі адбыцца 17 кастрычніка 2018 года, аднак, былі перанесены Указам Прэзідэнта ад 5 лютага 2018 года.CEC Starts Preparations for Presidential Elections

Выбарчая сістэма Прэзідэнт Азербайджана выбіраецца ў два туры, калі ні адзін з кандыдатаў не атрымае большасці галасоў у першым туры.Republic of Azerbaijan: Election for President IFES

Кандыдаты

Ільхам Аліеў — Прэзідэнт Азербайджана з 2003 года, старшыня партыі «Новы Азербайджан». Разі Нурулаеў — палітык і палітычны аналітык, былы намеснік старшыні партыі «Народны фронт Азербайджана». Хафіз Гаджыеў — старшыня «», удзельнічаў у выбарах 2003, 2008 і 2013 гадоў. Гудрат Гасангуліеў — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня «», удзельнічаў у выбарах 2003, 2008 і 2013 гадоў. Араз Алізаде — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Азербайджана, удзельнічаў у выбарах 2013 года і заняў сёмае месца. Фарадж Гуліеў — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня «», удзельнічаў у выбарах 2013 года і заняў восьмае месца. Сардар Джалалаглу — старшыня Дэмакратычнай партыі Азербайджана, удзельнічаў у выбарах 2013 года і заняў дзясятае месца. Захід Аруджэў — дэпутат парламента Азербайджана, незалежны кандыдат, удзельнічаў у выбарах 2013 года і заняў пятае месца.

Нацыянальная рада дэмакратычных сіл (НРДС) вырашыла байкатаваць выбары і мела намер пачаць акцыі пратэсту супраць выбараў. Іншая арганізацыя, рух «Рэспубліканская альтэрнатыва» (РЭАЛ), таксама абвесціла, што не прызнае вынікі выбараў, назваўшы іх «спешным і неапраўданым крокам». 10 лютага партыя «Мусават» абвясціла, што яна таксама байкатуе выбары, а яе лідар Іса Гамбар не будзе балатавацца на пост прэзідэнта. Тым самым днём, прадстаўнікі іншай апазіцыйнай партыі — «», таксама заявілі, што не будуць удзельнічаць у выбарах.Council of Democratic Forces Decides to Boycott Early Presidential Elections Contact, 6 February 2018REAL Not to Recognize Results of Early Presidential Elections Contact, 5 February 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Выбары 2018 года Катэгорыя:Выбары ў Азербайджане Катэгорыя:Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане Катэгорыя:2018 год у Азіі Катэгорыя:Падзеі 11 красавіка Катэгорыя:Красавік 2018 года