Надмагільны помнік Якубу Коласу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1970 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882—1956). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары У. Ананька, М. Якавенка, архітэктар М. Мызнікаў.
Апісанне Уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі 4-метровы гранітны блок з няроўнымі гранямі. У верхняй частцы яго — скульптурны партрэт пісьменніка, вырашаны ў абагульненай пластыцы. Своеасаблівы эфект дасягнуты пры дапамозе рознай апрацоўкі каменю. Матавая светла-шэрая паверхня скульптурных форм кантрастна вылучаецца на фоне больш цёмных па тону грубых сколаў. Ніжняя частка блока з факсімільным подпісам Я. Коласа мае гладкую паверхню. Кампазіцыйнае спалучэнне архітэктурных і скульптурных форм, выбар прапорцый, дакладнасць пластычнай характарыстыкі надаюць помніку манументальую выразнасць.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Помнікі Якубу Коласу Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Мызнікава Катэгорыя:1970 год у Мінску Катэгорыя:Творы Уладзіміра Ананькі Катэгорыя:Творы Мікалая Якавенкі Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Вайсковыя могілкі (Мінск)