Акаралагічныя даследаванні на Беларусі вядуцца з 1920-х гадоўАрзамасаў І. Ц. Акаралогія // // . — С. 55-56.
Вывучаліся пераважна відавы склад, геаграфічнае пашырэнне і іх удзел у перадачы ўзбуджальнікаў хвароб чалавека і свойскай жывёлы (М. М. Судзілоўскі, І. В. Шчарбінін, , К. Ф. Расцягаева, А. В. Беліцэр і іншыя). У пасляваенны час даследаваны экалогія, гаспадары, цыклы развіцця, біятопнае і геаграфічнае пашырэнне іксодавых кляшчоў, іх роля ў пашырэнні кляшчовага энцэфаліту, тулярэміі і гемаспарыдыёзаў (В. Ф. Гусеў, І. Ц. Арзамасаў, Б. П. Савіцкі, В. І. Вацякоў, І. М. Воінаў і іншыя). З 195-х гадоў вывучаюцца іншыя групы кляшчоў.
Цэнтры навуковых даследаванняў па акаралогіі — Інстытут заалогіі НАН Беларусі, беларускія навукова-даследчыя інстытуты эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, эксперыментальнай ветэрынарыі, аховы раслін, земляробства, лясной гаспадаркі, Віцебская ветэрынарная акадэмія, БДСГА.
Кірункі даследаванняў
Галоўны кірунак даследаванняў — вывучэнне біялогіі кляшчоў і іх ролі ў фарміраванні эпідэміялагічных і энізаоталагічных сітуацый. Апрача іксодавых даследуюцца гамазавыя, чырванацельцавыя, панцырныя і акароідныя кляшчы — паразіты дробных млекакормячых, птушак і насельнікі іх гнёздаў (І. Ц. Арзамасаў, Н. П. Мішаева, І. В. Чыкілеўская, А. С. Гембіцкі і іншыя). Сабраны звесткі аб глебы (А. А. Маскачова, З. І. Рубцова), пер’евых, валасяных, кароставых кляшчах. Вывучаюцца раслінаедныя кляшчы (Л. Ц. Крушаў, Н. П. Манько, В. І. Сідлярэвіч, Л. І. Трапашка і іншыя).
Значэнне даследаванняў
Па выніках даследаванняў дадзены характарыстыкі кляшчовай сітуацыі ў ачагах энцэфаліту і тулярэміі, якасных і колькасных змен акарафаўны пад уплывам меліярацыі балот, распрацаваны доўгатэрміновыя прагнозы дынамікі колькасці кляшчоў у залежнасці ад гаспадароў і фактараў вонкавага асяроддзя. Апісаны кляшчы насякомаедных, рукакрылых, грызуноў, птушак, буйной рагатай жывёлы. Праведзены аўтаэкалагіныя даследаванні па біялогіі найбольш важных відаў кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека. Вывучаюцца асаблівасці змен акаракомплексаў у залежнасці ад ландшафтнага размеркавання з мэтай прагназіравання асчагоў масавага размнажэння кляшчоў у асноўных лесараслінных зонах Беларусі. Даследуецца роля кляшчоў — паразітаў птушак у пераносе арбавірусаў на далёкія адлегласці. У імуналагічным аспекце на прыкладзе цеплакроўных жывёл і іксодавых кляшчоў даследуюцца праблемы ўзаемаадносін паміж паразітамі і іх гаспадарамі.
Літаратура
Арзамасаў І. Ц. Акаралогія // // . — С. 55-56
* Катэгорыя:Заалогія ў Беларусі