Леанід Ібрагімавіч Друян () — беларускі ўрач-пульманолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1974), дацэнт. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001). Ганаровы грамадзянін Гомеля (2025).
Біяграфія
Паходжанне і дзяцінства Нарадзіўся ў сям’і партызанскага ўрача Ібрагіма Друяна і партызанскай медыцынскай сястры Марыі Лявонцьеўны ў ліпені 1944 года, калі яго бацькі з групай былых партызан адпраўлены ў Камянецкі раён для аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Дарагой пачаліся роды, давялося спыніцца і заначаваць у вёсцы, дзе засталося некалькі хат, роды прыняў сам бацькаУладзімір Пернікаў. Партызанскае вяселле, або Дынастыя чулых сэрцаў. .
З 1952 года сям’я пераехала з Камянецкага раёна ў Гомель. Леанід вучыўся ў школе № 2, дзе і пазнаёміўся з будучай жонкай ГаннайДва века медицинской практики: как живёт гомельская семейная династия Друян .
Прафесійная дзейнасць Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, пасля якога Л. Друян служыў ва Узброеных сілах СССР. Там лейтэнант Друян абагульніў клінічныя назіранні па купіраванні прыступаў параксізмальнай тахікардыі ў палявых умовах. Намаганні афіцэра заўважылі і ўзнагародзілі медалём «За воінскую доблесць», а яго даследаванні апублікавалі ў «Ваенна-медыцынскім часопісе».
Пасля заканчэння аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю « метад даследавання ў ацэнцы кровазвароту і дыхання ў хворых вострай пнеўманіяй».
Заняў пасаду старшага выкладчыка, а пазней — загадчыка кафедры медыцынскай падрыхтоўкі Гомельскага кааператыўнага інстытута. У той жа самы час працаваў па сумяшчальніцтве лекарам-тэрапеўтам ў шпіталі.
Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР прысвоіла яму навуковае званне дацэнт, а міністр аховы здароўя СССР узнагародзіў значком «Выдатнік аховы здароўя».
З 1990 года Л. Друян стаў галоўным урачом Гомельскага абласнога шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны, які некалі 20 гадоў узначальваў яго бацька. З прыходам Леаніда Ібрагімавіча шпіталь стаў інтэнсіўна развівацца, былі пабудаваны новыя карпусы, адчынены новыя аддзяленні і кабінеты. Пры ім — у 2006 годзе — шпіталь стаў срэбным прызёрам міжнароднага конкурсу сярод шпіталяў СНДСемья Друян: 180 лет на боевом посту .
Сям’я Жонка Ганна Іванаўна Друян — урач-лабарант і кіраўнік хімічнай лабараторыі Гомельскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі Сын Аляксандр (нар. 1974) — урач-рэаніматолаг, арганізатар аховы здароўяДруяны (дынастыя/сям’я) Сын Андрэй (нар. 1968) — эканаміст, бізнесмен, кандыдат эканамічных навук
Навуковая дзейнасць Леанід Друян — аўтар дзясяткаў навуковых і метадычных работ, апублікаваных у беларускіх і замежных выданнях. Так, «Вышэйшая школа» ў 1992 годзе выпусціла яго кнігу «Кароткі тэрміналагічны слоўнік для медыцынскіх сясцёр», дзе медыцынскія тэрміны ўпершыню выкладзены на беларускай мовеЛеонид Ибрагимович Друян (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2004. — № 8. — С. 59..
Грамадская дзейнасць Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, старшынёй Гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі ўрачоў-арганізатараў аховы здароўя, членам прэзідыума Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя, членам вучонага савета Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта, членам прэзідыума абласной ветэранскай арганізацыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Катэгорыя:Пульманолагі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Навабеліцкага раёна Гомеля Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання