Клевяшчы́на няпэўная, Клевяшчыца Ботанический словарь, Спб, 1878Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Kadenia dubia) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см з верацёнападобным коранем. Сцябло адзіночнае, прамое, злёгку баразнаватае і слаба галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, двойчы-тройчы перыстараздзельнае або ланцэтападобна-лінейнае, з вострым канцом. Ніжняе лісце на чаранках, пераходзячых у похвы. Похвы лісця часта маюць пурпуровае адценне. Кветкі белага колеру, у складаных парасоніках з 20—35 промнямі. Пялёсткі кветак эліпсоіднай формы. Плод — віслаплоднік, які пры выспяванні распдаецца на дзве палавінкі (мерыкарпіі) з 5 шырокімі крылатымі рэбрамі.

Распаўсюджанне і экалогія Барэальны еўраазіяцкі від. Святлолюбівая расліна, але пераносіць цень. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф. Расце ў мяшаных лясах з бярозавым і бярозава-асінавым дрэвастоем, у алешніках, прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных лугах, аблогах і пустках.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, у Літве, Латвіі, Украіне.

Лекавая расліна.

Літаратура

Спасылкі

Кадения сомнительная, или Жгун-корень // Проект «Архив природы России»

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны