Селім II МестЗ турэцкай мовы — «п’яніца». ( — ) — асманскі султан, прадстаўнік дынастыі Асманаў; сын Сулеймана I Вялікага і Раксаланы, бацька Мурада III.
Біяграфія Стаў султанам у 1566—1574 гадах. Не маючы ваенных і палітычных талентаў сваіх папярэднікаў на стальцы, не браў удзелу ў ваенных кампаніях. Кіраванне дзяржавай даручыў сваім міністрам на чале з вялікім візірам , а сам паддаўся оргіям і забавам.
У час яго кіравання Асманская імперыя праводзіла шэраг войн: з Персіяй, Венгрыяй і Венецыяй, заключыла мір са Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Таксама адбылося першае сутыкненне з расійскімі войскамі, але потым паміж краінамі быў заключаны мірны дагавор. Захоп Кіпра падштурхнуў еўрапейскія краіны да стварэння антытурэцкай кааліцыі — Свяшчэннай Лігі.
Пасля распаду хрысціянскай кааліцыі, дзякуючы намаганням вялікага візіра Саколу, быў захоплены Туніс. У 1573 падпісаны мір з Венецыяй, што дапамагло туркам замацавацца на Кіпры.
Заўвагі
Крыніцы
Гл. таксама Асманская імперыя Асманскія султаны
Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі