Ігнацы Паўлоўскі (; — ) — рымска-каталіцкі дзеяч, архібіскуп магілёўскі.
Біяграфія Вучыўся ў Бары, Полацку і Камянец-Падольску. Пасвечаны ў святара ў 1800 годзе. З 1817 года быў вікарыем Камянецкай дыяцэзіі, членам Пецярбургскага рымска-каталіцкага духоўнага капітула.
У 1832—1842 гадах — старшыня Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі. У 1839 годзе, па рашэнні імператара, стаў архібіскупам і мітрапалітам Магілёўскім. 1 сакавіка 1841 года быў зацверджаны Святым Прастолам у гэтым сане.
Памёр 2 ліпеня 1842 года.
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Біскупы камянецкія Катэгорыя:Архібіскупы магілёўскія Катэгорыя:Старшыні Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі Расійскай імперыі