Анатоль Іванавіч Лукашоў (нар. 14 жніўня 1960, с. Вялікі Бор, Гардзееўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія У 1982 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У 1982—1984 гадах служыў у Групе Савецкіх войскаў у Германіі.

З 1984 года звязаў сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Гардзееўскі» Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці і саўгаса «Арловічы» Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці; з 1996 года старшынёй калгаса «Герой працы» Дубровенскага раёна.

У 2002 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дубровенскага райвыканкама. З лютага 2005 года старшынёй Дубровенскага райвыканкамаМестное управление и самоуправление. Лукашов Анатолий Иванович.

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання ад Сенненскай выбарчай акругі № 30.

15 кастрычніка 2019 года зноў прызначаны старшынёй Дубровенскага райвыканкамаЛукашэнка зладзіў невялікі кадравы аўторак.

Беспартыйны.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Сям’я Жанаты, мае дачку і сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта