Катастрофа верталёта Eurocopter AS 355 NP беларускіх пагранічнікаў здарылася 20 кастрычніка 2011 года паблізу беларуска-літоўскай дзяржаўнай граніцы. У яе выніку загінулі 5 чалавек — 2 члены экіпажу і 3 журналісты ТРА «Саюз».

Верталёт Пагранічнага камітэта Беларусі выконваў планавы палёт па ахове дзяржаўнай граніцыРазбіўся адзін з «Еўракоптэраў» беларускіх памежнікаў // Белсат. А 15:45 верталёт упаў і загарэўся за 800 м ад вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласціОчевидец трагедии в Поставском районе: «Вертолет сгорел моментально, за пару минут» // Камсамольская праўда, прыкладна за кіламетр ад беларуска-літоўскай граніцыГосударственный пограничный комитет вооружается европейскими вертолетами // TUT.BY.

На борце знаходзіліся два члены экіпажу і здымачная група ТРА «Саюз» — усяго пяць чалавек. Загінулі два лётчыкі, Ігар Скварцоў і Андрэй ПякарскіТрагедия под Поставами. "В этот день там работали только наши ребята" // TUT.BY, і журналісты Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі і Сяргей Шамалаў, якія рабілі спецыяльны рэпартаж з граніцыНа Пастаўшчыне разбіўся верталёт Памежнага камітэта. Пяцёра загінулі // Наша Ніва.

Катэгорыя:Кастрычнік 2011 года Катэгорыя:Падзеі 20 кастрычніка Катэгорыя:Катастрофы 2011 года Катэгорыя:Гісторыя Пастаўскага раёна Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Беларусі Катэгорыя:2011 год у Беларусі Катэгорыя:Вілейты