Свята-Пакроўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Буй Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэва. Станам на 2014 год ад храма застаўся толькі падмурак.
Архітэктура Царква мела ўнікальны архаічны выгляд. Драўляны будынак быў падзелены на тры роўныя часткі. Цэнтральнае месца займала зала ў выглядзе велізарнага чатырохкутнага аб’ёму кубавай формы, над сценамі якой узвышаўся чатырохскатны дах, пераходзячы ў васьмігранны з невялікім барабанам і купалам у выглядзе цыбуліны. Бабінец і апсіда былі значна ніжэй і ўяўлялі сабой выцягнутую прамавугольную пабудову.
Сцены галоўнага аб’ёму былі прарэзаны вялікімі чатырохкутнымі вокнамі са шматячэістымі рамамі. Па цэнтры, на два бакі галоўнага аб’ёму, былі прарэзаны дзверы, упрыгожаныя трохвугольным франтонам. Дзверы і вокны мелі простыя ліштвы. А вось бабінец і апсіда ўпрыгожваліся вокнамі ў форме ромбаў.
Званіца не захавалася. Яна магчыма стаяла асобна, побач з царквой.
Літаратура Храм во имя Покрова Пресвятой Богородицы // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск : Витебская епархия, 2002. — С. 143. Храм Покрова Пресвятой Богородицы // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 100. Царква // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — С. 458.
Спасылкі
Буй | Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы
Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Сенненскага раёна Катэгорыя:Буй (Сенненскі раён) Катэгорыя:Храмы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі