Ру́дзенка — рака ў Беларусі, у Жлобінскім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Окра (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 15,8 км, з іх 11 км на тэрыторыі Жлобінскага раёнаОбщая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору складае 142 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Перамога Буда-Кашалёўскага раёна, на паўднёвы захад ад вёскі Галы. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Упадае ў Окру злева прыкладна за 0,8 км у напрамку на захад ад пасёлка Асінавіца (Жлобінскі раён). Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы.

Каля ракі населеныя пункты Пірэвічы, Кругавец, Рудзенка.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра