«Скрозь снег» (, ) — постапакаліптычны драматычны трылер паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Джун Хо, зняты на аснове французскага графічнага рамана «Le Transperceneige» Жака Лоба, Бенджаміна Легранда і Жан-Марка Рашэта. Галоўныя ролі выканалі Крыс Эванс, Джэймі Бэл, Джон Хёрт, Цільда Суінтан, Актавія Спенсэр і Сон Кан Хо.

Прэм’ера ў Паўднёвай Карэі адбылася 29 ліпеня 2013 года. У Беларусі шырокі пракат фільма пачаўся ў студзені 2020 года на хвалі поспеху фільма Пон Джун Хо «Паразіты»Сквозь снег (18+).

Сюжэт 2031 год. 17 гадоў таму на планеце адбылася тэхнагенная катастрофа, у выніку якой на Зямлі наступіла вечная мерзлата. Там, дзе раней раслі лясы і цвілі сады, цяпер ляжаць снег і лёд, а жыццё захавалася толькі ў гіганцкім цягніку, які без прыпынку імчыць па планеце. У першых вагонах цягніка жыве кіруючая эліта, у хвасце выжываюць жабракі, жыццё якіх больш нагадвае знаходжанне ў канцлагеры — хваробы, галеча і гвалт наглядчыкаў. Менавіта тут з асяроддзя зняважаных і абражаных паўстае чалавек, які прагне аднавіць справядлівасць. Аднак у кожнай высакароднай ідэі ёсць свой цёмны бок, і любая рэвалюцыя пажырае сваіх дзяцейСквозь снег .

Акцёрскі склад Крыс ЭвансChris Evans warms to 'Snow Piercer' — Кёрціс Сон Кан Хо — Намгун Мін Су Ко А Сон — Ёна Джэймі БэлSwinton, Bell in talks for 'Snow Piercer' — Эдгар Актавія СпенсэрOscar Frontrunner Octavia Spencer to Star in Sci-Fi Thriller 'Snow Piercer' (Exclusive)Octavia Spencer Boards Snow Piercer — Таня Цільда Суінтан — Мейсан Джон ХёртJohn Hurt: Your life is your own property — Гіліам Эд Харыс Проверено 22 сентября 2012 — Уілфард Улад Іванаў — Франка Элісан Піл — Настаўніца Юэн БрэмнэрEwen Bremner Boards Snow Piercer — Эндру Люк Паскуаліна — Грэй

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы Катэгорыя:Фільмы-трылеры Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы-антыўтопіі Катэгорыя:Постапакаліптычныя фільмы Катэгорыя:Экранізацыі коміксаў Катэгорыя:Фільмы Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Фільмы Чэхіі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на карэйскай мове Катэгорыя:Фільмы Пон Джун Хо Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Марка Белтрамі