Пупо́к палявы (Anthemis arvensis) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—45 см. Сцяблы шматлікія, галінастыя, апушаныя. Лісце рассечанае на вузкія долі. Краявыя кветкі кошыкаў белага колеру, сярэдзінныя — жоўтыя. Плод — сухая сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Туніс, Канарскія астравы), натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыкі, на Азорскіх астравах і ў ЧыліGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy).

Аддае перавагу сухім месцам і адносна багатым глебам. Засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культурАгроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения. Цвіце з мая па верасень, плады паспяваюць у ліпені—верасні.

Сінонімы

Літаратура  — С. 302—303.

Спасылкі

Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе