Касцёл Святой Тэрэзы — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Астрына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі на вуліцы 8 Сакавіка, 24.

Гісторыя

Сучасная парафія створана ў 1992 годзе. Касцёл быў пабудаваны з цэглы ў 1996 годзе і асвечаны 12 верасня 1996 года.

Архітэктура Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай каркаснай чатырохграннай шатровай сігнатуркай. У плоскасны галоўны фасад урэзана двухярусная чатырохгранная вежа-званіца, вылучаная па восі прамавугольным уваходным парталам і васьміграннай люкарнай над ім; верхні ярус-звон прарэзаны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прасторавую кампазіцыю ўзбагачаюць нізкія прыбудовы сакрысцій ля алтарнай часткі і крылаў нартэкса на галоўным фасадзе. Перад храмам пастаўлена скульптура Хрыста на чатырохгранным пастаменце.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Астрына Катэгорыя:Касцёлы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:1996 год у Беларусі