Уладзімір Васілевіч Трацэўскі () — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1993), прафесар (2000). Член Прэзідыума Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Біяграфія Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзяржпраекце. У 1969—2017 гадах выкладаў на кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры» архітэктурнага факультэта БНТУ: асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт (1992), загадчык кафедры (1990—2000), прафесар (2000). У 1981—1986 гг. — намеснік дэкана архітэктурнага факультэта.

У 1993 годзе ў пецярбургскім Інстытуце імя Рэпіна абараніў кандыдацкую дысертацыю «Народнае драўлянае жыллё Беларусі XVIII — XX стст. (генезіс, эвалюцыя, нацыянальныя асаблівасці)».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражываў Мінску.

Памёр у студзені 2025 года. Пахаваны на Паўночным могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць Займаецца вывучэннем архітэктурнай спадчыны Беларусі.

Мае больш 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у т.л. кніга «Народнае дойлідства Беларусі» (Мінск, 1976). Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983). Падрыхтаваў і выдаў 5 навучальна-метадычных распрацовак па курсавым архітэктурным праектаванні і абмернай практыцы. Сааўтар кніг і навучальных дапаможнікаў. Аўтар фундаментальнай працы — навучальнага дапаможніка «Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі» (1989). Выступае з дакладамі на міжнародных, рэспубліканскіх навукова-даследчых і навуковых канферэнцыях, семінарах, у тым ліку і за мяжой.

Творчасць

З’яўляецца адным з аўтараў праектаў і пабудаваных будынкаў і комплексаў: конкурсны праект планіроўкі забудовы мікрараёна «Усход» у Мінску (заахвочвальная прэмія), Міжнародны маладзёжны цэнтр «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы, жылыя дамы ў Мінску і іншых гарадах рэспублікі, 9-павярховы жылы дом (1966), комплекс адміністрацыйных будынкаў — Дома тэхнічнай інфармацыі, Дома кнігі і Белкаапсаюза (1967) у Мінску, царква ў в. Сіняўка Клецкага раёна, Саборная мячэць у Мінску (2004—2016).

Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры ў Беларусі — касцёлаў у Варонча, Дараве, Бабруйску, Сёмкавым Гарадку, Воўчыне, царквы ў Вялікай Ліпе, сядзібнага комплексу ў в. Высокая Ліпа і інш.

Трацэўскі дапамагаў як навуковы кіраўнік пры аднаўленні Любчанскага замка, запраектаваўшы ў тым ліку рэнесансныя купалы і архітэктурныя рашэнні страчаных вежаў.

Узнагароды Узнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі СССР і Мінвуза Беларусі «За выдатныя поспехі ў працы», Ганаровымі граматамі Мінвуза БССР, БНТУ і Беларускага саюза архітэктараўТрацевский Владимир Васильевич.

Бібліяграфія Трацевский, В. В. Народное зодчество Белоруссии / В. В. Трацевский. — Минск : Полымя, 1976. — 31 с. Трацевский, В. В. История архитектуры народного жилища Белоруссии / В. В. Трацевский. — Минск : Выш. шк., 1989. — 191 с.

Літаратура

Спасылкі Трацевский Владимир Васильевич

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Беларусі