Помнік Алаізе Пашкевіч — помнік беларускай паэтэсе Алаізе Сцяпанаўне Пашкевіч ў гарадскм пасёлку Астрыне Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Агульная інфармацыя Помнік знаходзіцца каля будынка сярэдняй школы на вуліцы Станкевіча. Пастаўлены ў 1954 годзе. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (пратакол Навукова-метадычнага савета № 88 ад 28 жніўня 2003 года), як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэнняДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 432..

Аўтар помніка — беларускі скульптар Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі.

Апісанне На гранітным пастаменце прамавугольнай формы бронзавая скульптурная выява маладой жанчыны ў гарадской сукенцы з накінутым на плечы шалем. Вышыня пастамента — 4 м, вышыня фігуры — 2 м. Фігура пададзена ў лёгкім руху, левая рука прыціскае да грудзей кнігу. Гордая пастава, цвёрды позірк перадаюць унутраную сілу і эмацыянальную ўсхваляванасць пісьменніцы. Вакол помніка — дэкаратыўныя кусты і газоныПомнік А. С. Пашкевіч (Цётцы) . — Гісторыка-культурныя каштоўнасці прынёманскага краю, 2018. .

Літаратура С. 338

Катэгорыя:Помнікі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Помнікі літаратарам Катэгорыя:1954 год у Беларусі Катэгорыя:Астрына Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Творы Андрэя Заспіцкага