Гедройцы С. 34. або Гедройці, таксама Гіедра́йчэй () — мястэчка ў Маляцкім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Гедройцкай сянюніі. Размешчана на беразе возера Кемент (Гейдроцы), за 21 км на паўднёвы захад ад Малятаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Гедройцы () згадваюцца ў крыжацкай хроніцы 1338 года. У 1373 і 1375 гадах вёску спусташалі крыжакі. У 1385 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1445 годзе ў Гедройцах быў пабудаваны касцёл, фундаваны ксяндзом Юзафам Гедройцем. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гедройцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

У часы паўстання 1863—1864 гадоў у ваколіцах Гедройцаў адбылася адна з найбуйнейшых бітваў з расійскімі войскамі.

Найноўшы час У 1918 годзе абвешчаны часткай Літвы. У снежні 1920 года ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж літоўскім і польскім войскамі. Пасля мястэчка было ў нейтральнай зоне паміж Літвой і Польшчай, але потым увайшло ў склад Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Дэмаграфія XIX стагоддзе: ~1881 год — 297 чал. (148 муж. і 149 жан.) S. 546. XXI стагоддзе: 2011 год — 684 чал.

Славутасці Касцёл Святога Барталамея (1812) Могілкі старыя каталіцкія

Вядомыя асобы Міхал Гедройц (каля 1420—1485) — каталіцкі манах, па смерці зваўся блаславёным.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі