Уладзімір Паўлавіч Трафіменка () — беларускі дызайнер, спецыяліст у прамысловым дызайне i мастацтве.
Біяграфія Нарадзіўся 4 красавіка 1944 года.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1975) па спецыяльнасці «Мастак-канструктар». Працаваў у галіне прамысловага дызайну на розных прадпрыемствах Мінска. У 1973—1978 гадах браў значны удзел у стварэнне асартыменту ВА «Луч» — мужчынскіх, жаночых, дзіцячых і іншых гадзіннікаў «Луч», распрацоўкі абаронены патэнтамі і атрымалі медалі ВДНГ СССР. Распрацаваў вежавы гадзіннік на адміністратыўным будынку ВА «Луч».
У 1987 годзе прыняты у Саюз дызайнераў СССР. З 1989 года — член Савета Беларускага саюза дызайнераў, пэўны час — намеснік прэзідэнта гэтай арганізацыі. З 1990 года ўзначальваў ТАА «Сэнс-Тэхна», якое з 1996 года распрацоўвае і вырабляе навукаёмістае абсталяванне ў галіне рэнтгенаграфіі і спектраметрыі, адзначана міжнароднымі ўзнагародамі.
У 1999—2002 гадах быў членам Ваенна-геральдычнай камісіі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле эскізаў У. П. Трафіменкі выраблена значная колькасць дзяржаўных узнагарод і іншых знакаў. Браў актыўны ўдзел у рабочай групе па пераглядзе статуса і вонкавага выгляду дзяржаўных узнагарод па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Жыў і працаваў у Мінску. Памёр 17 кастрычніка 2021 года.
Прызнанне Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага (2007) Ордэн Пашаны (2014) Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (29 красавіка 2019) «за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты уклад у развіццё нацыянальнага прамысловага дызайну і мастацтва».
Крыніцы
Спасылкі Александр Лукашенко 11 сентября вручил госнаграды заслуженным работникам различных сфер Состав Военно-геральдической комиссии при Совете Безопасности Республики Беларусь Представители различных сфер деятельности удостоены госнаград
Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў