Табарышкі, часам Та́барышкес () — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Тургельскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мерачанцы, на паўночны ўсход ад Салечнікаў, каля беларуска-літоўскай граніцы.
Назва Тапонім Табарышкі, відаць, утварыўся ад прозвішча Табар (Войцех Табар быў віленскім біскупам у 1492—1507 гадах, нарадзіўся ў Табарышках).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Табарышкі датуецца 1507 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Назва старабеларускай мовай: Таборишки, Таборышки С. 237.. На 1567 год цэнтр маёнтка, уладанне С. Гамшэя. Пазней уладанне Скарбкаў-Важынскіх.
У 1770 годзе ў Табарышках быў пабудаваны касцёл, фундатарам быў пісар вялікі літоўскі Міхал Скарбек-Важынскі, каторы таксама збудаваў капліцу на могілках. Каля 1788 года ўласнасць шамбяляна Ігнацыя Скарбек-Важынскага і Барбары з Лапацінскіх.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
З 1830 года ўласнасць Марціна Скарбека-Важынскага, маршалка ашмянскага.
На 1859 год у Табарышках было 15 будынкаў.
З другой паловы XIX стагоддзя ўласнасць Караля Скарбека-Важынскага.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 18.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
У 1920 годзе Табарышкі апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Табарышкі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1859 год — 166 чал.Krzywicki J. Taboryszki (3) // S. 959.
Славутасці
Гаспадарчы двор Важынскіх Капліца прыдарожная Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1770), помнік традыцыйнага беларускага драўлянага дойлідства Могілкі старыя каталіцкія, капліца
Страчаная спадчына Сядзіба Важынскіх (XIX ст.)
Вядомыя асобы Войцех Табар (~1453—1507) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі