Ры́бнае возера — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Рыта. Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 4 км на ўсход ад аграгарадка Вялікія Радванічы.
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км. Катлавіна возера авальнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 2 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі месцамі забалочаныя. Возера бяссцёкавае.
Літаратура — С. 390.
Спасылкі Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Брэсцкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры