Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч (нар. , Зубелевічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласцьЗаслуженные работники Белорусского государственного университета) — беларускі вучоны-гісторык, педагог, доктар гістарычных навук.

Біяграфія Нарадзіўся 14 кастрычніка 1956 года ў вёсцы Зубелевічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія»База данных «Ученые Беларуси». З 1988 года выкладае ў БДУ. У 1990 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыянасці 07.00.01. 1 чэрвеня 2010 года ў БДУ абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук на тэму «Турызм у міжнародных адносінах краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989—2009 гг.)» па спецыяльнасці 07.00.15 (навуковы кансультант — А. В. Шарапа) (зацверджана ВАК 27 красавіка 2011 года). Стажыраваўся ва ўніверсітэтах Германіі і Славакіі.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам турызмалогіі, гісторыі развіцця турызму ў краінах Еўропы, экалагічнага і культурнага турызму, рэгіянальнага планавання развіцця турызму. Удзельнічаў у падрыхтоўцы нацыянальных праграм развіцця турызму на 2001—2005 і 2005—2010 гады, Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2010—2015 гады. У якасці кіраўніка і эксперта з 2003 года ўдзельнічае ў рэалізацыі міжнародных праектаў у сферы турызму і ўстойлівага рэгіянальнага развіцця, у тым ліку ГЭФ/ПРААН, ПРААН/USAID, ТЕMPUS, праграм ЮНЭСКА і інш.Біяграфія на сайце БДУ Сябар грамадска-кансультатыўнага савета па турызме пры Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.Об общественно-консультативном совете МСиТ РБ

Узнагароды Прэзідэнцкі стыпендыят у 2006 і 2011 гадах, мае ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010 год), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011), Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2013) і інш.

Асноўныя публікацыі Международный туризм в системе взаимодействия стран Центральной и Восточной Европы в конце XX — начале XXI века / Л. М. Гайдукевич. — Минск: Четыре четверти, 2007. — 299 с. Культурный туризм: теория и практика / Л. М. Гайдукевич. — Минск: Четыре четверти, 2013. — 190 с. Региональное планирование развития туризма / Л. М. Гайдукевич, О. С. Мозговая, Я. Кучерова. — Минск: БГЭУ, 2011. — 227 с. Сельский туризм Беларуси: современное состояние и перспективы развития / Л. М. Гайдукевич [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2011. — 217 с. Стратегия устойчивого развития экологического туризма в Беларуси / Л. М. Гайдукевич [и др.]. — Минск: БГУ, 2008. — 350 с.

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі