Антоній (свецкае імя: Антоній Рыгоравіч Зубко; , Белае, Полацкі павет, Беларуская губерня — , Коўна, Расійская імперыя) — уніяцкі, потым праваслаўны дзеяч Расійскай імперыі, епіскап Брэсцкі (1833—1840), епіскап Мінскі і Бабруйскі (1840—1848). Магістр багаслоўя (1822), прафесар.
Быў адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў уніяцкага духавенства свайго часу. У далейшым вызначыўся як актыўны паплечнік Іосіфа Сямашкі ў справе ліквідацыі грэка-каталіцкай царквы і адзін з ініцыятараў Полацкага царкоўнага сабора.
Біяграфія Уніяцкі святар Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара. Беларус. Ва ўзросце 6 гадоў страціў бацьку, навучаўся ў мясцовага арганіста, потым паступіў у Полацкую духоўную семінарыю (1809) і па яе завяршэнні перайшоў у Полацкую езуіцкую акадэмію (1816), якую скончыў у 1818 годзе ў ступені кандыдата філасофіі.
Пасля вучыўся на багаслоўскім факультэце ў Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1818—1822). У гэты перыяд ён пазнаёміўся з Іосіфам Сямашкам і ў далейшым стаў яго прыхільнікам.
Па сканчэнні семінарыі атрымаў ступень магістра багаслоўя і быў прызначаны прафесарам філасофіі ў Полацкую семінарыю. У 1824 годзе Антоній быў пасвечаны ў сан настаяцеля Полацкага ўніяцкага кафедральнага сабора і прызначаны членам Полацкай кансісторыі.
У 1825 годзе быў узведзены ў малодшыя саборныя протаіерэі і ў 1828 годзе стаў першым рэктарам заснаванай Літоўскай духоўнай семінарыі ў Жыровіцах. Неўзабаве атрымаў чын старшага саборнага протаіерэя.
Адначасова з дзейнасцю на пасадзе рэктара семінарыі ад 1833 года ўзначаліў уніяцкую Брэсцкую епархію, стаў епіскапам Брэсцкім, вікарыем Літоўскай уніяцкай епархіі. Пасвячэнне правялі пры ўдзеле мітрапаліта Іасафата Булгака, епіскапа Іосіфа Сямашкі і каталіцкага епіскапа Ігнацыя Паўлоўскага.
На Полацкім царкоўным саборы 12—18 лютага 1839 года быў адным з трох епіскапаў, якія падпісалі акт пра аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай. Незадоўга да гэтага, 4 студзеня ў Жыровічы да епіскапа Антонія з Пецярбурга прыбыў фельд’егер з падрыхтаваным актам пра аб’яднанне і лістом І. Сямашкі. Антоній павінен быў сам падпісаць акт і пераканаць зрабіць гэта ўсё духоўнае кіраўніцтва епархіі, а затым прывезці яго ў Полацк.
Праваслаўны архіепіскап Пасля Полацкага сабора працягваў служыць епіскапам да 23 студзеня 1840 года ў Брэсцкай епархіі, якая з 6 сакавіка 1839 года стала праваслаўнай.
З 1840 года — епіскап праваслаўнай Мінскай і Бабруйскай епархіі, з 1841 года — архіепіскап. Антоній стаў першым беларусам, які кіраваў гэтай епархіяй. Пры ім са Слуцка ў Мінск была пераведзена духоўная семінарыя, зроблены рамонт у Петрапаўлаўскім саборы, адкрыты першыя ў епархіі прыходскія школы.
Яшчэ ў 1841 годзе Антоній падаў прашэнне аб сыходзе на пакой, але быў звольнены толькі ў 1848 годзе па хваробе. Пасяліўся ў Архірэйскай Пустыні, дзе пабудаваў дом і царкву Святога Антонія. У 1862 годзе пераехаў у свой маёнтак у Барысаўскім павеце, некаторы час жыў у Жыровіцкім манастыры.
У 1864 годзе па запрашэнні Іосіфа Сямашкі пасяліўся ў ковенскім Пажайскім манастыры, дзе напісаў працу «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864) і артыкул «Падабенства і адрозненне вучэнняў праваслаўнай і рымскай цэркваў» (1868). Удзельнічаў у рэлігійным жыцці губерні, з’яўляўся ганаровым старшынёй ковенскага Мікалаеўскага брацтва, удзельнічаў у асвячэнні віленскага Прачысценскага сабора. Апошнія гады жыцця займаўся прыродазнаўствам, аднак працы ў гэтай галіне засталіся невыдадзеныміАнтоний (Зубко) // Русский биографический словарь : в 25 томах; т. 2 (1900): Алексинский — Бестужев-Рюмин. — СПб. — М., 1896—1918..
Памёр 15 лютага 1884 года ў Пажайскім манастыры, быў пахаваны ва Успенскім саборы пры ім. Адпяванне праводзіў архіепіскап Літоўскі і Віленскі АляксандрШушкевіч, А. Архіепіскап Антоній / А. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2004. – 10 жн. – С. 2..
Узнагароды 1828 — Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з нагрудным крыжам. 1845 — Ордэн Святога Уладзіміра II ступені.
Ацэнкі На думку гісторыка-заходнерусіста Міхаіла Каяловіча, архіепіскап Антоній вызначыўся як «незвычайны заступнік за праваслаўе і рускую народнасць у Заходняй Расіі».
Зноскі
Літаратура
Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 641. — С. 120
Катэгорыя:Епіскапы брэсцкія і кобрынскія Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Епіскапы мінскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Полацкім павеце Катэгорыя:Нарадзіліся ў Полацкім раёне Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Выпускнікі Полацкай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені Катэгорыя:Рэктары Віленскай духоўнай семінарыі