Асе́чана. Сустракаецца таксама варыянт Асе́чына (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з 1524 года, запісана баярынам Васілём Сенкавічам. Належала князю Багдану Фёдаравічу Адзінцэвічу. У 1790 годзе — фальварак Чарэйскага графства.

У 1880 годзе дзейнічаў вінакурны завод. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Чарэйскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. З 1924 года ў Заборскім сельсавеце Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі, потым Крупскага, Халопеніцкага, зноў Крупскага раёнаў. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Пуцілавец».

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 чалавек, у партызанскай барацьбе 7, знішчана 15 мірных жыхароў. Вёска была часткова спалена.

Пасля вайны вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Бальшавік», з 1960 года — саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1961 годзе ў складзе саўгаса, потым калгаса «Касянічы». З 5 мая 1962 года да 28 мая 2013 года ў складзе Абчугскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

На 1 студзеня 1998 года — 33 гаспадаркі, 47 жыхароў, працуе крамаПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..

З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Вядомыя асобы Кацярына Анатолеўна Карстэн (нар. 1972) — беларуская вяслярка.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна