Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр ― манастыр у Брэсце (былая вёска Аркадыя). Знаходзіцца на вуліцы Свята-Афанасьеўская, 39.
Гісторыя У 1909 годзе на месцы смерці святога Афанасія Брэсцкага (1648 год) была пабудавана Свята-Афанасьеўская капліца. Пасля Другой сусветнай вайны храм быў закрыты.
У 1980 годзе пастановай Брэсцкага аблвыканкама будынак быў перададзены Праваслаўнай Царкве. Храм быў адноўлены і ў 1988 годзе ў ім адбылося першае набажэнства. У ліпені 1995 года святыню наведаў патрыярх Алексій II і блаславіў адкрыццё мужчынскага манастыра.
21 лютага 1996 года Свяшчэнным сінодам Рускай праваслаўнай царквы было зацверджана заснаванне манастыраАркадия. Свято-Афанасьевский мужской монастырь .
Архітэктура Царква — помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана з хваёвага бруса на падмурку. Выразнасць будынка дасягаецца падоўжна-восевым спалучэннем розных па памерах зрубаў выцягнутага бабінца з прытворам і крыжовай у плане малітоўнай залы, плаўным спалучэннем іх 2-схільных дахаў. Над сяродкрыжжам уздымаецца высокі гранёны шацёр з макаўкай. Макаўкамі завершаны і 3-вугольныя франтоны крылаў крыжа, апсіда і бабінец, што стварае партатыўнае маляўнічае залачонае 5-купалле. Па тыпу сялянскай хаты галоўны фасад завершаны 3-вугольным франтонам, ашаляваным «у вугал» і ахопленым разнымі падзорамі; па цэнтры франтона размешчаны абраз прападобнага Афанасія Філіповіча. Фасады ашаляваны гарызантальна, цокальная частка — вертыкальна. Уваход вылучаны 4-слуповым ганкам пад 2-схільным дахам. У інтэр’еры апсіда вылучана шырокай кілепадобнай аркай. 1-ярусны драўляны іканастас у неарускім стылі; царскія вароты, арачныя рамы абразоў размежаваны карынфскімі калонкамі, завершаны кілепадобнымі франтончыкамі. Галерэя хораў падтрымана бакавымі ўвагнутымі кранштэйнамі.
Спасылкі Свято- Афанасьевский мужской монастырь, д. Аркадия на monasterium.by
Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Брэсцкая і Кобрынская епархія Катэгорыя:Культавыя збудаванні Брэста Катэгорыя:1996 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Афанасія Філіповіча